instagram.com/stylskii

instagram.com/stylskii

22 жніўня з ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага РАУС у Брэсце выйшаў на волю лідар гурта «Дай Дарогу!» Юра Стыльскі.

Юра выйшаў на волю а 23.30. Адміністратар групы паведаміў, што «гэта яшчэ не канец, хутка будзе суд».

Стыльскага затрымалі каля 15 гадзін 20 жніўня, на вуліцы Будзёнага ў Брэсце. Па словах відавочцы, ніякага мітынгу ў раёне затрымання не было, як і людзей побач з музыкам.

Да гэтага яго затрымалі пасля суботняга шэсця, дзе ён ішоў з вялікім сцягам на чале калоны. Гэта адбылося каля яго дома ў Брэсце. На наступны дзень яго адпусцілі. Паведамлялася, што яму далі 12 сутак. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0