catholic.by
Сёння на Беларускім радыё не выйшла трансляцыя святой Імшы з Кафедральнага касцёла, якая шмат гадоў транслявалася штонядзелю ў 8.15.
Нагадаем, што кіраўнік беларускіх католікаў, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч неаднаразова заклікаў улады да дыялогу і спынення насілля.
Учора Лукашэнка ў Гродне заявіў: «Мяне здзіўляе пазіцыя нашых канфесій. Дарагія мае святары, спыніцеся і займіцеся сваёй справай. У храмы людзі павінны прыходзіць маліцца! Цэрквы, касцёлы — не для палітыкі. Туды людзі душой павінны прыходзіць, як гэта было заўсёды, — сказаў Лукашэнка. — Не ідзіце на повадзе ў адшчапенцаў. Вам будзе сорамна і ганебна за тое, якую вы, некаторыя, пазіцыю займаеце цяпер. І дзяржава з абыякавасцю на гэта глядзець не будзе».
Тадэвуш Кандрусевіч на ўрачыстасцях у Браславе ўчора сказаў: «Згодна з духам Евангелля і сацыяльнага вучэння касцёла, улада павінна служыць людзям і дбаць пра агульнае дабро ўсіх без выключэння грамадзян, — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч. — У сучасным дэмакратычным грамадстве нармальнай справай павінна быць розніца поглядаў, а іншадумцаў ні ў якім выпадку нельга лічыць «адшчапенцамі» ці ворагамі — гэта шлях да канфрантацыі. Пры гэтым кожная палітычная і грамадская сіла павінна служыць не сваім вузкім інтарэсам і выгодам, а ўсяму народу».