У нядзелю мерапрыемствы ў гонар гадавіны Балтыйскага шляху праходзяць пад знакам салідарнасці з народам Беларусі, паведаміла дырэктар арганізацыі «Латвійскі грамадзянскі альянс» Крысьціна Зонбэрга. Пра гэта піша Радыё Свабода са спасылкай на Dеlfi.

Пасьля шэсьця ўздоўж беларускай мяжы Мейкшані — Піедруя галоўнае мерапрыемства акцыі адбудзецца ў пасёлку Піедруя Краслаўскага краю, які аддзяляе ад беларускай Друі толькі Даўгава.

Удзельнікі мерапрыемства стануць у сімвалічны ланцуг і падымуць гістарычны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі, які пранесьлі падчас шэсця амаль 70 кіламетраў.

Арганізатары акцыі заклікаюць у 12.00 людзей і ў іншых рэгіёнах Латвіі стаць у сімвалічны ланцуг на знак падтрымкі народу Беларусі. У Рызе такі ланцуг выбудуецца ад помніка Свабоды да музэю Народнага фронту Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0