На мінулым тыдні з тэлеканала АНТ сышоў вядоўца, прадстаўнік прэзідэнцкага пулу журналістаў Дзмітрый Семчанка. Цяпер ён растлумачыў, што падштурхнула да такога рашэння.

«Калі я ўбачыў, як знішчаюць беларускі народ, зразумеў, што ўжо ніколі не змагу маўчаць. Інакш буду жывым трупам! Мая Беларусь і людзі, якія тут жывуць, для мяне найвышэйшая каштоўнасць, — напісаў ён у Інстаграме. — Як я магу гаварыць з экрана пра «наркаманаў і беспрацоўных, якія запаланілі вуліцы», калі нашых дзяўчат гвалтуюць у аўтазаках, разрываюць ім яечнікі і маткі, пазбаўляючы магчымасці стаць мамамі. Калі хлопцам, якія ляжаць на зямлі, б’юць паміж ног да таго часу, пакуль там усё не ператвараецца ў месіва».

Паводле Семчанкі, ён мог бы знайсці тысячу прычын апраўдаць сябе, прыкрыцца страхам за сям’ю і маленькае дзіця, паверыць кіраўнікам, якія абяцаюць пачаць паказваць усю праўду. Але не змог.

«Калі 50 скалечаных людзей у маленькай камеры на пяцярых не могуць паварушыцца і ходзяць пад сябе, а іх пры гэтым труцяць газам. Суткамі не даюць есці і піць. Б’юць! Б’юць! Б’юць! Калі людзей складваюць адзін на аднаго ў тры рады і скачуць па іх, ламаючы рукі, ногі, хрыбетнікі. Калі расстрэльваюць бяззбройных з паднятымі рукамі. Калі дубінкамі разбіваюць шкло ў машыне з маленькім дзіцём, тараняць яго браневікі. Генацыд, за які каты ад свайго галоўнакамандуючага атрымалі медалі!», — патлумачыў сваё рашэнне экс-кіраўнік прэзідэнцкага пулу.

Фота з сацыяльных сетак

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру