Народ Беларусі здольны самастойна справіцца з сітуацыяй, якая склалася ў краіне. Галоўным у гэтых умовах з'яўляецца адсутнасць спробаў справакаваць беспарадкі звонку, заявіў у нядзелю міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, выступаючы на усерасійскім маладзёжным адукацыйным форуме «Тэрыторыя сэнсаў», піша ТАСС.

«Наш падыход вельмі просты: гэта ўнутраная справа Беларусі. Беларусы самі цалкам у стане як мудры народ, справіцца з гэтай сітуацыяй. Галоўнае - каб не было правакавання беспарадкаў звонку», - сказаў ён.

Расія не будзе пярэчыць супраць любога рашэння, прынятага кіраўніцтвам Беларусі ў дачыненні да дыялогу са сваім насельніцтвам. «Мы будзем не супраць любога рашэння, якое прыме беларускае кіраўніцтва ў дачыненні да дыялогу са сваім насельніцтвам», - сказаў Лаўроў.

Сітуацыя ў Беларусі відавочна нармалізуецца, але ёсць жадаючыя рэалізаваць ўкраінскі сцэнар, заявіў Лаўроў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру