У нядзелю 23 жніўня ўпершыню за шмат гадоў вернікі па ўсёй краіне не змаглі пачуць трансляцыю святой Імшы, якая штонядзелю ў 8.15 вялася на Беларускім радыё, піша catholic.by

У рэдакцыю парталу Catholic.by пачалі звяртацца католікі з розных мясцін Беларусі, якія з розных прычын, у тым ліку і праз складаную эпідэміялагічную сітуацыю, не могуць асабіста быць у касцёле ў нядзелю. Для тых з іх, хто не карыстаецца інтэрнэтам, а гэта перадусім старэйшыя людзі, трансляцыя святой Імшы на Беларускім радыё — практычна адзіная магчымасць пачуць Божае слова і духоўна ўдзельнічаць у святой Імшы ў нядзелю — дзень Пана.

Як паведаміў Catholic.by пробашч мінскай катэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ксёндз канонік Антоній Клімантовіч, святая Імша з трансляцыяй павінна была адбыцца, і для яе цэлебрацыі згодна з графікам быў вызначаны святар.

Аднак да пробашча патэлефанавалі з Беларускага радыё і папярэдзілі, што трансляцыі ў гэтую нядзелю не будзе па тэхнічных прычынах.

Ці будуць адбывацца трансляцыі ў далейшым, супрацоўнікі радыё не ўдакладнілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру