Заўтра пахаваюць 44-гадовага Генадзя Шутава ў Жабінцы, невялікім горадзе пад Брэстам.

Пахаванне адбудзецца 24 жніўня. Развітанне пройдзе дома, па адрасе Леніна, 86 у 9:40. Пасля а 10.30 пройдзе адпяванне ў царкве.

Нагадаем, 19 жніўня ў вайсковым шпіталі Мінска памёр 44-гадовы берасцеец Генадзь Шутаў. У яго стралялі сілавікі падчас пратэстаў 11 жніўня. Мужчына атрымаў цяжкае раненне галавы, выратаваць яго не змаглі.

Чытайце таксама: Забойства брэсцкага дэманстранта Генадзя Шутава: 10 пытанняў, на якія няма адказаў. Знайшлося відэа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0