Святлана Ціханоўская выступіць па відэасувязі перад еўрадэпутатамі ў аўторак на пазачарговым пасяджэнні Камітэта Еўрапарламента па замежных справах, прысвечаным Беларусі. Пра гэта паведаміла ў панядзелак прэс-служба Еўрапарламента.

«Спадарыня Ціханоўская выступіць на пасяджэнні Камітэта па замежных справах 25 жніўня ў Брусэлі па відэасувязі», — паведамілі ў прэс-службе.

У пасяджэнні таксама возьме ўдзел намеснік кіраўніка замежнапалітычнай службы ЕС Хельга Шмід.

Чакаецца, што па выніках пасяджэння Камітэта ЕП будзе падрыхтавана рэзалюцыя па Беларусі, галасаванне па якой чакаецца на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў верасні. Рэзалюцыі Еўрапарламента маюць рэкамендацыйны характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0