Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі, экс-міністр абароны Андрэй Раўкоў пракаментаваў у сваім фэйсбуку акцыі салідарнасці з Беларуссю за мяжой.

«Не перастаю здзіўляцца той вялікай захопленасці, з якой некаторыя «нязгодныя і пратэстоўцы» захапляюцца ў тэлеграм-каналах з нагоды разнабойнага махання сцяжкамі ў Літве, Польшчы, нават ЗША, Канадзе ў падтрымку пратэстаў у Беларусі. Прычым любому чалавеку, спадзяюся, ясна, што гэта не паказчык — бо тыя, хто махае, нават калі яны беларусы, ужо даўным-даўно тут не жывуць, нічога не зрабілі для сённяшняй краіны, а ўвесь іх настальгічны «патрыятызм» раптам успыхвае, калі папросяць».

Раўкоў зазначае: «У сувязі з гэтым пытанне да тых, хто так замілаваны замежнымі падскокваннямі: вы чаму там не жывяце, вызваліўшы тут кожны сваё працоўнае месца, месцы вашых дзяцей у садку, паменшыўшы нагрузку на настаўнікаў у школе, конкурс у ВНУ і чаргу да доктара?»

«Цяпер на мяне закрычаць: «Гэта наша зямля, родная і непаўторная, мы нікуды не павінны ехаць! — і гэта правільна, наша. Тады і абапірайцеся на яе, а не на імпартныя эмоцыі», — рэзюмуе ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0