Лукашэнка і Пуцін стэлефанаваліся сёння днём, паведамляе тэлеграм-канал Пул першага.

«Абмеркавалі сітуацыю ўнутры нашай краіны і на знешнім контуры, асабліва на заходнім кірунку», — гаворыцца ў паведамленні.

Пул першага падкрэслівае, што самае цікавае — па тэме каранавіруса.

Кіраўнікі краін дамовіліся, што беларусы ў добраахвотным парадку возьмуць удзел у трэцім этапе выпрабаванняў вакцыны ад каранавірусу, вырабленай у РФ. Таксама Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўлена дадзеная вакцына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0