Сёння, 24 жніўня, гамельчукі падалі заяву ў Следчы камітэт аб завядзенні крымінальнай справы па фактах міліцэйскага гвалту. Пад зваротам падпісаліся больш за 800 неабыякавых жыхароў Гомеля, паведамляюць Моцныя навіны.

Нягледзячы на ​​дажджлівае надвор'е, перад галоўным уваходам у Следчы камітэт па вул. Рабочай, 19, сабралася каля 15 гамельчукоў. Частка з іх — члены каардынацыйнай рады Гомеля, некаторыя проста прыйшлі падтрымаць ініцыятыву. Людзі стаяць з плакатамі з фота Аляксандра Віхора, які загінуў у ходзе акцый пратэсту пасля выбараў.

Гамельчукі просяць распачаць крымінальную справу па артыкуле 128 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да кіраўніцтва УУС Гомельскага аблвыканкама, начальнікаў АУС адміністрацый раёнаў, адказных за незаконныя дзеянні сваіх падначаленых, а таксама ў дачыненні да асоб, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у катаваннях супраць затрыманых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0