У Гомелі затрымалі 23-гадовага хлопца, які павесіў бел-чырвона-белы сцяг на мірнай акцыі пратэсту 16 жніўня. Як паведамілі ў МУС, у той дзень да флагштока падышлі некалькі чалавек. Адзін з іх апусціў сцяг уніз, а другі зняў з яго мацаванні, скамячыў і павесіў на агароджу. Замест яго на верхавіну флагштока ён павесіў нацыянальны, бел-чырвона-белы сцяг.

Завялі крымінальную справу па артыкуле 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Максімальнае пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам да 1 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0