У Віцебску 13-гадовы падлетак атрымаў сур'ёзную траўму на чыгунцы, паведамляе Следчы камітэт.
Няшчасны выпадак адбыўся сёння днём. Кампанія рабят гуляла каля чыгуначнага палатна. Адзін з падлеткаў спрабаваў заскочыць на падножку вагона цягніка, што рухаўся. Ён не змог утрымацца і ўпаў. У выніку атрымаў траўматычную ампутацыю часткі нагі.
Хлопца шпіталізавалі. Яго жыццю нічога не пагражае.