Вярхоўны суд адмовіў тром экс-кандыдатам у прэзідэнты ў задавальненні скаргаў па выніках выбараў. Скаргі ў Вярхоўны суд падавалі Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў і Святлана Ціханоўская. З азначэнняў суда вынікае, што абскардзіць рашэнне ЦВК аб выніках выбараў, калі выбары не прызнаваліся Цэнтральнай камісіяй несапраўднымі, немагчыма, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Што тычыцца скаргі Святланы Ціханоўскай, суддзя Вярхоўнага суда Анатоль Церах высветліў, што ў суд Ціханоўская звярнулася са скаргай, у якой адзначыла, што 14 жніўня 2020 года рашэннем ЦВК адмоўлена ў задавальненні яе скаргі аб прызнанні несапраўднымі выбараў прэзідэнта Беларусі. Мяркуючы, што ў задавальненні скаргі адмоўлена неабгрунтавана, Ціханоўская прасіла рашэнне ЦВК адмяніць і прызнаць выбары прэзідэнта, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года, несапраўднымі ў цэлым па рэспубліцы.

Вярхоўны суд адзначае, што рашэнне аб прызнанні выбараў несапраўднымі прымаецца Цэнтральнай камісіяй. Ціханоўская скарысталася сваім правам, прадугледжаным Выбарчым кодэксам, звярнуўшыся ў Цэнтральную камісію са скаргай аб прызнанні выбараў прэзідэнта несапраўднымі. Пастановай Цэнтральнай камісіі ад 14 жніўня 2020 года ў задавальненні скаргі Ціханоўскай адмоўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?