На плошчы Незалежнасці сёння прайшоў чарговы мітынг, які, нягледзячы на непагадзь, сабраў тысячы ўдзельнікаў.

Нагадаем, у гэты дзень, 29 гадоў таму, 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Канстытуцыйны закон аб незалежнасці нашай краіны.

Сёння на плошчу Незалежнасці прыйшлі дэпутаты, якія ўдзельнічалі ў прыняцці Закона аб незалежнасці.

На мітынг людзей заклікалі Зянон Пазняк, Святлана Ціханоўская, блогер Нехта.

_______________________________

19:52

19:39

19:15 Перад прысутнымі пачалі выступаць «дэпутаты незалежнасці». Гэта чальцы Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ склікання Пётра Садоўскі, Сяргей Антончык, Лявон Баршчэўскі, Лявонці Зданевіч.

18:53 Сёння вечарам у Мінску дажджлівае надвор'е, многія ўдзельнікі стаяць з парасонамі.

18:45

«Мы тут улада», — скандуюць людзі.

18:39

У Чырвоным касцёле зноў «невядомыя» адключылі электрычнасць. Так было і падчас Маршу новай Беларусі 23 жніўня.

Гэта мае вельмі практычны сэнс: у храме адкрыты доступ да кранаў з вадой і туалетаў, іншых на Плошчы няма, калі не лічыць кавярань. І людзям даводзіцца ў цемры, у сутарэннях падсвечваць туды сабе дарогу ліхтарыкамі. 23 жніўня ў пункце збору 200-тысячнага Маршу ўлады горада не паставілі ніводнага біятуалета. На 10-тысячным мітынгу лукашэнкаўцаў 16 жніўня іх стаялі дзясяткі.

18:36

18:32 Карэспандэнты НН паведамляюць пра праблемы з інтэрнэтам у раёне Плошчы.

18:30 Ля Чырвонага касцёла людзі паставілі міні-мемарыял загінулых падчас паслявыбарных пратэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?