Заявы акцёраў і супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра аб звальненні задаволеныя. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў прэс-службе Тэатра. На гэты момант звольніліся 58 чалавек (36 акцёраў). Гэта, фактычна, азначае поўны разгром Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ў год, калі адзначаецца яго стагоддзе.

— Сярод звольненых — народныя артысты Беларусі Зоя Белахвосцік і Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Беларусі Алена Сідарава, Юлія Шпілеўская, Ігар Дзянісаў, Наталля Качаткова і Георгій Маляўскі. Артысты Павел Харланчук, Раман Падаляка, Міхась Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Валянціна Гарцуева, Святлана Анікей. Мастацкі кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Пінігін і ўсе рэжысёры.

У тэатры не застаецца ніводнага рэжысёра.

Чытайце таксама: Мастацкі кіраўнік Купалаўскага Мікалай Пінігін: Звальненне было адзіным магчымым крокам

Да сённяшняга дня ў трупе тэатра лічылася 57 чалавек. Такім чынам іх засталося 21. Удакладнім, што некаторыя з іх ёсць тыя, хто ўжо многія гады не выходзяць на сцэну.

13 жніўня калектыў Купалаўскага тэатра запатрабаваў спыніць насілле ў дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за перападлік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў.

16 жніўня дырэктар тэатра Павел Латушка і іншыя акцёры Купалаўскага падпісалі адкрыты зварот да беларусаў, і, у прыватнасці, да войска. Аўтары звароту заклікалі да неадкладнай адстаўкі і завядзення крымінальных спраў супраць тых, хто аддаваў «злачынныя загады» і «ўсіх службовых асоб, вінаватых ці тых, хто мае дачыненне ды гэтых злачынстваў».

17-га Павел Латушка быў звольнены.

18-га акцёры заявілі міністру культуры Юрыю Бондару, які прыехаў у тэатр, што звальняюцца.

На наступны дзень тэатр быў заблакаваны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру