Былы дырэктар Купалаўскага тэатра і сябар прэзідыуму Каардынацыйнай рады Павал Латушка пракаментаваў апошнія падзеі вакол тэатра.

«Няма дзяржавы, няма краіны, няма нацыі без сваёй культуры. Як казаў Максім Гарэцкі, тэатр — храм нацыянальнага адраджэння.

Звальненне акцёраў і супрацоўнікаў Купалаўскага — гэта не параза народа, не параза нацыі, гэта параза тых, хто не ўмее слухаць, не ўмее чуць.

Можна прымусіць маўчаць, але спыніць думкі — немагчыма.

Гэта нібы спроба паставіць на калені Беларускую культуру.

Грамадзянскі ўчынак Купалаўцаў дэманструе годнасць беларускага народа і кажа, што гонар быць беларусам - найвялікшая каштоўнасць.

Купалаўцы не здрадзілі традыцыям, не здрадзілі сумленню.

Звяртаюся да ўсёй беларускай грамадскасці: давайце разам скажам на ўсю Беларусь, на ўвесь свет: Мы — Купалаўцы! І мы абавязкова вернемся!» — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?