У сувязі з аднадушным рашэннем Балтыйскіх краін не купляць электраэнергію з АЭС у Астраўцы міністр энергетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас кажа, што праз гэта рашэнне Беларусь штогод будзе губляць «сотні мільёнаў еўра» даходаў, піша delfi.lt. 

«Відавочна адно, што адмова ад куплі электраэнэргіі як у маштабе Літвы, так і краін Балтыі наносіць страты БелАЭС, бо за год, мы падлічылі, Беларусь страціць сотні мільёнаў еўраў даходаў», — сказаў Вайчунас. Вайчунас падкрэсліў, што БелАЭС будавалася з мэтай экспартаваць электраэнергію, якая выпрацоўваецца на станцыі, таму рашэнне Балтыйскіх краін моцна абмяжоўвае магчымасці рэалізацыі гэтай электраэнергіі Беларуссю.

Былы міністр энэргетыкі Ромас Швядас кажа, што калі Беларусі не будзе куды экспартаваць выпрацаваную на БелАЭС электрычнасць, то праект рухне.

«Новую АЭС пабудавалі з мэтай экспарту электраэнергіі. Гэта азначае, што ў Беларусі дастаткова магутнасцяў для выпрацоўкі электраэнергіі, яна выпрацоўвае электраэнергію з выкарыстаннем расійскага газу, атрымліваючы яго па цане ніжэй за рыначную», — сказаў у праграме Швядас.

«Калі мэта — экспарт, а экспарту не будзе, то такім чынам гэты праект рухне», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0