Прычынай інцыдэнту з пасольствам Лівіі з'яўляюцца ўнутраныя супярэчнасці паміж лівійскімі дыпламатамі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

«Па наяўнай у нас інфармацыі, прычынай інцыдэнту з'яўляюцца ўнутраныя супярэчнасці паміж лівійскімі дыпламатамі. Сітуацыя там складваецца такім чынам, што на тэрыторыі дыпмісіі, акрамя акрэдытаваных дыпламатаў і адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу, знаходзяцца асобы, якія прыцягнуты для аховы дыпламатамі пасольства. Скаргаў пра цялесныя пашкоджанні і пабоі ад ніводнага з бакоў канфлікту не паступала. Праваахоўнымі органамі ніхто не затрымліваўся», — заявіў Анатоль Глаз.

  1. Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, сёння прыкладна ў 6 гадзін раніцы група асоб пранікла на тэрыторыю пасольства Лівіі ў Мінску.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0