Міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба заявіў, што цяпер усе ўзаемаадносіны Украіны з Беларуссю «пастаўлены на паўзу».
«У нас цяпер усе працэсы, усе кантакты з беларускім бокам пастаўлены на паўзу. Я магу афіцыйна пра гэта заявіць. Мы сочым за развіццём сітуацыі і толькі тады, калі мы пераканаемся ў тым, што гэтыя кантакты не будуць несці ні рэпутацыйных, ні палітычных, ні маральных страт для Украіны, гэтыя кантакты будуць адноўлены».
Па словах міністра, прыпыненне кантактаў з Мінскам — гэта адказ на дзеянні ўлады ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў.
Кулеба таксама нагадаў, што Украіна далучылася да заявы ЕС аб непрызнанні вынікаў выбараў прэзідэнта ў Беларусі.





