Скрыншот Трыбуны
Учора, 27 жніўня, два беларускія футбольныя клубы вылецелі з еўракубкаў, прайграўшы ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Спачатку мінскае «Дынама» бяздарна прайграла дома польскаму «Пясту» 0:2, а затым салігорскі «Шахцёр» — на хвіліначку лідар чэмпіянату — саступіў у серыі пенальці малдоўскаму «Сфынтул Георгі» (1:4).
Беларускі легіянер малдаван Раман Волкаў адсвяткаваў свой гол з пенальці, узняўшы ўверх кулак, а другой рукой паказаўшы знак перамогі — сімвалы пратэстаў у Беларусі. На руцэ ў яго быў бел-чырвона-белы бранзалет.
У еўракубках засталіся два беларускія клубы.
Брэсцкае «Дынама» дабралася за 3-га раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, а БАТЭ пачынае з 2-га раўнду Лігі Еўропы. Лёсаванне — у панядзелак.





