Журналістка «Белсат» Кацярына Андрэева датэлефанавалася мужу з РУУС і паведаміла, што яна і яе калега Максім Гарчанок будуць пераведзены на ноч на Акрэсціна.

На іх склалі пратаколы па артыкуле 23.34 Каап (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), паведамляе тэлеграм-канал «Мінск зараз». 

Учора падчас акцый пратэсту ў Мінску на плошчы Свабоды і плошчы Незалежнасці затрымалі некалькі дзясяткаў журналістаў, у тым ліку тыя, хто працуе на замежныя СМІ. Большасць адпусцілі, прычым «настойліва просячы» выдаліць фоты з фотаапаратаў і тэлефонаў. У журналісткі БелаПАН Таццяны Каравянковай падскочыў ціск, і яе забрала хуткая. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру