church.by

church.by

Малебен пройдзе па блаславенні епіскапа Веніяміна, абранага Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі.

«А 17:00 ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебен з акафістам Успенню Прасвятой Багародзіцы і малітвай за беларускі народ», — гаворыцца ў паведамленні на сайце БПЦ.

Там жа прыведзены цыркулярны ліст за подпісам епіскапа Веніяміна.

«Усе мы маем спадзяванні на хутчэйшае заспакаенне смуты сярод народа нашага, зацвярджэння блаславёнага міру і спакою. А для гэтага неабходна саборная малітва ўсёй Беларускай Царквы. Малітоўнае яднанне ў веры, надзеі на дапамогу Божую і любові ў Хрысце — у гэтым наша сведчанне аб праўдзе, наша сіла і надзея», — адзначыў епіскап.

Таксама ён нагадаў словы Святога пісання: «Прасіце, і дадзена будзе вам; шукайце, і знойдзеце; грукайцеся, і адчыняць вам; бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і хто грукаецца, таму адчыняць».

Веніямін раіць звярнуцца ў гэтыя дні святкавання Успення Прасвятой Багародзіцы ў агульнай малітве да яе, «просячы міру і дастатку зямлі беларускай».

Сам кіраўнік БПЦ збіраецца адслужыць малебен у Свята-Духавым саборы, або каля яго, калі дазволіць надвор'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0