Мінск-навіны
Cтаршыня Мінгарвыканкама прызначыў кіраўніком УП «Мінскводаканал» Фёдара Рымашэўскага. Ён уступіў у пасаду 28 жніўня, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал мінскай мэрыі.
Раней Рымашэўскі займаў пасаду першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама.
Нагадаем, што ў чэрвені ў Мінску ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах здарыўся калапс, калі больш за траціну насельніцтва горада засталася без вады.
Праз месяц кіраўнік Мінскводаканала Алег Аўруцін пакінуў пасаду.





