Святлана Ціханоўская звярнулася з відэазваротам да настаўнікаў.

«Напэўна, вы ішлі ў школу па пакліканні. Але чым вымушаны займацца? Бясконцыя паборы, рамонты, паднашэнні, непатрэбныя паходы на розныя мерапрыемствы. Але самае страшнае — фальсіфікацыі».

«Чаго вартая дзяржаўная ідэалогія, за нявернасць якой цяпер хочуць звальняць настаўнікаў, і якая зводзіцца да маны і фальсіфікацыі на выбарах?».

Таксама Ціханоўская гаворыць тым настаўнікам, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыях, што рахунак ім пасля выставяць іхныя дзеці. «Хай звальняюцца кар'ерысты. Давайце зробім школу такой, каб у яе з радасцю прыводзілі дзяцей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0