mil.by
З 28 па 31 жніўня будзе праводзіцца комплекснае тактычнае вучэнне на Гродзенскім кірунку, нагадвае Мінабароны.
У ходзе правядзення вучэння спланавана перамяшчэнне значнай колькасці ваеннай тэхнікі, што можа ўскладніць рух па дарогах.
28 жніўня: раён воз. Юбілейнага — Дабравольшчына —Гневеншчына — Нямейшы — Бакуны;
29 жніўня: Фолюш — Падлабенне — Пушкары — Зарачанка — Каўбаска — Белыя Балоты;
30 жніўня: Дайлідкі — Жукевічы, Бросты — Саломенка, Дайлідкі — Квасоўка, Каменка — Каўпакі, Сухмені — Зарубічы.
Мінабароны просіць жыхароў населеных пунктаў і кіроўцаў транспартных сродкаў быць вельмі ўважлівымі на гэтых участках дарогі, прымаючы пад увагу ўмовы надвор'я.





