Чырвоны касцёл. Фота Надзеі Бужан
У эфіры СТБ амапавец у балаклаве расказаў сваю версію таго, што адбывалася каля Чырвонага касцёла ўвечары 26 жніўня.
У той дзень было затрымана некалькі дзясяткаў мірных дэманстрантаў. А сотні міжнародных СМІ апублікавалі здымак з шэрагам амапаўцаў, якія блакуюць дзверы ў касцёл.
фота Дар'і Буракінай, Tut.by
«У раёне плошчы Незалежнасці ля Чырвонага касцёла група грамадзян арганізавала несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. На неаднаразовыя патрабаванні па гучнай сувязі аб незаконнасці гэтага мерапрыемства і просьбы разысціся грамадзяне дзейнічалі агрэсіўна.
У сувязі з гэтым з мэтай затрымання найбольш актыўных грамадзян, якія парушаюць заканадаўства, было прынятае рашэнне аб правядзенні мерапрыемства.
З мэтай іх жа бяспекі былі перакрытыя лесвічныя маршы ў гандлёвы цэнтр «Сталіца», а таксама прыкрытыя дзверы ўнутр Чырвонага касцёла, бо там знаходзіліся грамадзяне, якія не ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве.
Нашы дзеянні былі накіраваны перш за ўсё на абарону грамадзян, якія знаходзяцца ўнутры касцёла і якія не ўдзельнічаюць у палітычных працэсах, а таксама абарону самога касцёла, які з'яўляецца духоўнай спадчынай Беларусі.
Пасля таго, як групу грамадзян разасяродзілі перад пярэдняй пляцоўкай касцёла, дзверы ў касцёл былі зноў адчыненыя, і ўсе жадаючыя маглі ўваходзіць і выходзіць з дадзенага будынка.
Хацелася б адзначыць, што грамадзяне самі зачынялі дадзеныя дзверы — незразумела, па якой прычыне. Хацелася б падкрэсліць, што ніякіх дзеянняў супрацоўнікамі атрада ўнутры Касцёла не праводзілася. Усе, хто хацеў выйсці з касцёла, мелі свабодны выхад з гэтага будынка», — заявіў амапавец.





