БелТА

БелТА

Пра гэта ён заявіў, наведваючы ТАА «Савушкін-Орша», піша БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што паміж дзяржаўнымі прадпрыемствамі і прыватнымі не павінна быць розніцы, а ўсе вытворчасці павінны працаваць у роўных умовах.

«Нам трэба ставіць прадпрыемствы ў роўныя ўмовы, пачынаючы з сыравінных зон. Адзіная папраўка: мы будзем рабіць акцэнт на надзейнасць і адданасць дзяржаве — не Лукашэнку. Каб не дапусціць таго, што адбылося цяпер. У вас у пераважнай большасці прыватнікі пачалі хістацца. І не проста хістацца — яны многія подла сябе паводзяць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за сваё меркаванне ў Беларусі не пачнуць «ламаць людзей». «Вось журналісты стаяць. У іх у паловы можа быць сваё меркаванне, але яны ж не ходзяць па вуліцах і не дастаюць краіну, у той час як гусеніцы ляскаюць за межамі. Таму папраўка, калі хочаце, маральна-палітычная, псіхалагічная, павінна быць, — лічыць ён. — Каб у нас не было спрэчак: гэтая вакханалія заканчваецца, трэба займацца эканомікай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0