Магчымыя выпадкі неабгрунтаванага прымянення беларускімі супрацоўнікамі праваахоўных органаў сілы ў дачыненні да пратэстоўцаў павінны разбірацца ўнутры гэтай краіны, Расія не будзе ўмешвацца ў гэтае пытанне, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша Інтэрфакс.
«Калі падобныя выпадкі прымянення неабгрунтаванай сілы мелі месца, але, напэўна, гэта пытанне для разгляду ўнутры Беларусі, унутры беларускіх сілавікоў і праваахоўнікаў», — сказаў ён журналістам.
Па словах Пяскова, «гэта не можа быць пытаннем Расійскай Федэрацыі».
«Прэзідэнт ніколі не называе выпадкі масавага збіцця стрыманай рэакцыяй, і прэзідэнт ніколі не меў гэтага на ўвазе», — таксама заўважыў Пяскоў.
Так прэс-сакратар прэзідэнта адказаў на пытанне, ці лічыць Пуцін выпадкі гвалту і нават забойстваў пратэстоўцаў стрыманай рэакцыяй беларускіх сілавікоў на падзеі ў краіне.





