БелТА

БелТА

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з работнікамі ААТ «Савушкін-Орша», піша БЕЛТА.

«Вось мы ім зараз пакажам, што такое санкцыі. Калі яны яшчэ ў Кітай і Расію праз нас (палякі і літоўцы) баражыравалі, цяпер яны будуць лётаць або праз Балтыку ці Чорнае мора гандляваць з Расіяй і іншае. А па санкцыйнай прадукцыі (на тую прадукцыю, на якую Расія ўвяла эмбарга) — хай нават не мараць. Мы ім пакажам, што такое санкцыі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Яны зажэрліся і забыліся, што такое Беларусь. І думалі, што нас можна нахіліць, танкамі папалохаць, ракетамі … паглядзім, хто яшчэ каго напалохае. Мы ім пакажам, што такое санкцыі», — падкрэсліў.

«Я даручыў ураду ўнесці прапанову аб пераарыентацыі ўсіх гандлёвых плыняў з партоў Літвы на іншыя.

Вось мы і паглядзім, як яны будуць жыць. 30% літоўскага бюджэту фарміруюць нашы грузапатокі праз Літву. Што яшчэ трэба? Зажэрліся. Таму паставім на месца», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь ужо праходзіла перыяд санкцый. «Выжылі. Выжывем і цяпер. Свет не без добрых людзей. Таму нас палохаць не трэба», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?