Альфа-Банк з 29 жніўня часова прыпыняе выдачу крэдытаў фізічным асобам. Сёння Банк БелВЭБ прыпыніў прыём дакументаў ад фізічных асоб на атрыманне крэдыту і павелічэнне памеру крэдыту па многіх праграмах, піша tut.by.

«Заяўкі, якія банк прыняў да 29 жніўня 2020 года, будуць разгледжаныя ў індывідуальным парадку. Усе раней заключаныя дамовы выконваюцца згодна з іх умовамі», — паведамляюць у Альфа-Банку.

Пры гэтым па тых крэдытах, якія сёння яшчэ даступныя ў банку, максімальная даступная сума — 5000 рублёў. Раней для зарплатных кліентаў, да прыкладу, была даступная сума да 40 тысяч рублёў.

Банк БелВЭБ з 16.00 28 жніўня прыпыняе прыём дакументаў ад фізічных асоб на атрыманне крэдыту і павелічэнне памеру крэдыту па наступных праграмах крэдытавання: «Хуткі анлайн»; «Свайгосавая»; «Клікні грошы!»; «Спраўная»; «Лагодны».

Нагадаем, з 29 жніўня адразу некалькі банкаў спынілі выдачу крэдытаў фізічным асобам —БПС-Сбербанк і Тэхнабанк.

Абсалютбанк таксама паведамляе, што крэдытаванне часова прыпынена.

З 26 жніўня БТА Банк часова прыпыніў выдачу спажывецкага крэдыту «Карта тваіх магчымасцяў».

Крэдытаванне ў РРБ-Банку прыпынілі яшчэ з 18 жніўня.

Беларускі Народны банк прыпыніў з 25 жніўня выдачу фізічным асобам крэдытаў на аўтамабілі і нерухомасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру