Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што пагрозы Аляксандра Лукашэнкі пра ўвод санкцый у дачыненні да Літвы і Польшчы — гэта натуральныя для яго паводзіны, аўтарытарны кіраўнік Беларусі імкнецца любой цаной захаваць сваю пасаду, піша Delfi.

«Гэта працяг астатніх яго пагроз. Натуральна, што ён ідзе ва-банк, абараняецца ўсімі зразумелымі яму спосабамі», — сказаў міністр.

«Нейкія яго ўчынкі неадэкватныя, але цяжка даваць нейкія ацэнкі, гэта яго натуральныя ахоўныя паводзіны для захавання сваёй пасады, не звяртаючы ўвагу ні на ўнутраную сітуацыю, ні на ціск міжнароднай супольнасці», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0