У Бабруйску затрымалі актывіста страйкама «Белшыны» Віталя Красніцкага. Сёння, 28 жніўня, каля 16.30 у кватэру да маладога чалавека прыйшлі двое мужчын у спартыўных касцюмах і прапанавалі «праехаць для размовы». Ён адмовіўся, праўда потым згадзіўся «проста прагуляцца і пагаварыць». Каля УУС Бабруйскага гарвыканкама на вуліцы Мінскай Віталю заламалі рукі і завялі ў будынак міліцыі, піша Tut.by.

Віталь Красніцкі — другі справа.

Віталь Красніцкі — другі справа.

Дома разам з Віталём Красніцкім знаходзіўся яго стрыечны брат Уладзіслаў:

— Віталь спярша адмаўляўся ехаць, спасылаючыся на тое, што хай яго для размовы выклікаюць позвай. Тады мужчыны сказалі, што ўжывуць супраць яго фізічную сілу. Яны не прадстаўляліся і дакументы не паказвалі.

У выніку Віталь і Уладзіслаў выйшлі на вуліцу і ўбачылі ў двары мікрааўтобус без нумароў, куды ім прапанавалі сесці.

— Натуральна, мы адмовіліся. Тады нам прапанавалі прагуляцца і проста пагаварыць. Нават сказалі, што можна ўсё запісваць і здымаць на камеру.

У выніку маладыя людзі ў суправаджэнні двух мужчын дайшлі да будынка УУС Бабруйскага гарвыканкама на вуліцы Мінскай, адкуль, па словах Уладзіслава, выйшаў намеснік начальніка Андрэй Малахаў і паведаміў, што Віталь Красніцкі затрыманы.

— Брату тут жа заламалі рукі і павялі ў будынак, я паспеў адбегчы, — паведаміў малады чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?