Беларусь працягвае актыўна рыхтавацца да ЧС па хакеі, які правядзе сумесна з Латвіяй. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2021 годзе ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі, паведамляе ўрад.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, чэмпіянат-2020, які павінен быў адбыцца ў Швейцарыі, праз нестабільную эпідэміялагічную сітуацыю быў адменены. Але пакуль, на радасць шматлікіх аматараў хакея, чэмпіянат 2021 года, запланаваны ў Мінску і Рызе, застаецца ў парадку дня. Тэрміны яго правядзення крыху змяніліся: на гэты час ён запланаваны з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 года.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, некаторае здзіўленне выклікаюць заявы партнёраў па турніры. «Прэм'ер-міністр Латвіі заявіў аб тым, што плануе звярнуцца да Міжнароднай федэрацыі хакея з ініцыятывай аб замене Беларусі на іншую краіну. Такая заява гучыць дзіўна, асабліва ўлічваючы, што федэрацыі хакея абедзвюх дзяржаў прадаўжаюць эфектыўнае ўзаемадзеянне па падрыхтоўцы турніру ў супрацоўніцтве з Міжнароднай федэрацыяй хакея», — сказаў ён.

У сваю чаргу выконваючы абавязкі старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў адзначыў: «У нас ёсць кантрактныя абавязацельствы па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з латвійскім аргкамітэтам, але калі па нейкіх прычынах латвійскі бок адмовіцца праводзіць сумесны чэмпіянат, то ў нас дастаткова рэсурсаў і магчымасцей інфраструктуры, каб правесці яго самастойна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0