Каля 14.00 28 жніўня ўладальнік крамы «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч убачыў, што двое незнаёмых яму людзей зламалі дрэўка, на якой вісіць бел-чырвона-белы сцяг, і кінулі яго на зямлю. Ён пайшоў за імі. Праз 50 метраў ён дагнаў невядомых і прыгразіў ім міліцыяй, піша Hrodna.life.

Адзін з невядомых прыгразіў кулаком уладальніку і неразборліва пагражаў. Андрэй разабраў толькі слова «фашыст». Сказалі, што самі выклічуць міліцыю. Андрэй набраў 102. У гэты момант невядомыя пачалі біць яго па галаве і тулаве. Андрэй адхінаўся ад удараў. Сам не біў нападнікаў.

Людзі адцягнулі невядомых ад Андрэя, яны сышлі. Удары былі нямоцныя, відавочных пашкоджанняў у Андрэя няма. Каля 14.05 уладальнік крамы паўторна выклікаў міліцыю. Супрацоўнікі прыехалі каля 14.30.

Супрацоўнік міліцыі склаў пратакол па 17.1 КоАП — Дробнае хуліганства. Ён перадасць справу мясцоваму ўчастковаму, які будзе ўсталёўваць нападнікаў. У пратаколе фігуруе «пашкоджанне ўласнасці» і «бойка».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру