Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, паведаміў, што трапіў у аварыю, справакаваную калёнай машын пад дзяржаўнымі сьцягамі на Менскай кальцавой дарозе, піша Свабода.

Як расказаў Рымашэўскі Радыё Свабода, на ягонай машыне быў бел-чырвона-белы сьцяжок, і, магчыма гэта справакавала агрэсію — джып мэрсэдэс «падрэзаў» ягоны аўтамабіль, а іншая машына з калёны ўдарыла ягоную ззаду.

Паводле Рымашэўскага, калі пасьля аварыі ён пачаў стрым у фэйсбуку, людзі з калёны пад дзяржаўнымі сьцягамі паводзілі сябе агрэсіўна, а супрацоўнікі ДАІ, якія прыехалі на месца здарэньня, не спынялі агрэсію, а, наадварот, таксама казалі яму спыніць трансьляцыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру