Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведаміла Марыя Калеснікава падчас эфіру на YouTube.

Кіраўнік МУС Караеў 13 жніўня ў эфіры Беларускага тэлебачання ўзяў на сябе адказнасць за тых, каму дасталося, нагадала яна. «Смерць людзей, гвалт, беспрэцэдэнтная жорсткасць і катаванні мірнага насельніцтва — мы ўсё гэта бачылі <…> І калі вы бераце на сябе адказнасць за гэтыя падзеі, у вас ёсць два варыянты — вы альбо падаеце ў адстаўку, альбо ў вас павінна быць яўка з павіннай», — заявіла Калеснікава.

Як падкрэсліла Калеснікава, «для ўсіх астатніх удзельнікаў гэтых падзей ёсць таксама варыянт яўкі з павіннай». Паводле яе слоў, «усе сведкі злачынстваў па Законе Рэспублікі Беларусь абавязаны паведаміць аб вядомым ім злачынстве».

Калеснікава таксама паведаміла, што Каардынацыйная рада звярнулася да праваахоўных органаў краіны, заклікаўшы іх выканаць прысягу ў частцы расследаванняў злачынстваў.

«Я звяртаюся да супрацоўнікаў МУС, Следчага камітэта, Генпракуратуры і КДБ. Мы заклікаем вас выканаць свой абавязак перад беларускім народам і патрабуем ад вас разабрацца з усімі злачынствамі, вы павінны аднавіць справядлівасць», — падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0