kremlin.ru

kremlin.ru

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння і заклікаў беларускі народ захаваць дзейную ўладу.

«Я віншую з днём нараджэння прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку. Я стаўлюся да Аляксандра Рыгоравіча з вялікай павагай! Пад яго кіраўніцтвам Беларусь стала адной з самых стабільных дзяржаў на постсавецкай прасторы», — напісаў Кадыраў.

Ён адзначыў, што ў Чачні сочаць за «паспяховай і мудрай палітыкай, якая праводзіцца Аляксандрам Рыгоравічам», і радуюцца ёй. Таксама кіраўнік Чачні выказаў падзяку Лукашэнку за вялікі ўклад ва ўмацаванне братэрскіх адносінаў паміж Расіяй і Беларуссю.

Таксама кіраўнік Чачні асудзіў дзеянні праціўнікаў дзейнай улады ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0