2 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, па заходняй палове кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра +19..+25°С, па паўднёва-ўсходняй палове +26..+31°С.

У Мінску без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Тэмпература паветра раніцай +13..+15°С, днём +23..+25°С, увечары +17..+19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0