Любыя дэманстрацыі адкінуць нашы краіны назад, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сумеснай з расійскім калегам прэс-канферэнцыі ў Маскве, піша Tut.by.
— Нават дрэнныя выбары будуць спрыяць руху нашай краіны наперад, — упэўнены Макей. — Любая рэвалюцыя прыводзіць да таго, што льецца кроў. Мы супраць любых рэвалюцыйных узрушэнняў, тым больш арганізаваных звонку.
Макей таксама пракаментаваў затрыманні ў Мінску расійскіх журналістаў.
— Мы катэгарычна супраць таго, каб журналісты ўключалі сябе ў супрацьзаконныя дзеянні. Адна справа, калі журналіст аб'ектыўна дае інфармацыю, іншая справа - стрым, дзе дэманстранты прызываюцца да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў.
Кіраўнік МЗС таксама адказаў на пытанне аб мадальнасці абяцанай канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі. Ён адзначыў, што тэрміны канстытуцыйнай рэформы не пазначаныя — год-два-паўтара, дакладней міністр не сказаў, адзначыўшы толькі, што створана рабочая група, якая рыхтуе папраўкі ў Канстытуцыю. Макей абяцаў абмеркаванне паправак «з усімі катэгорыямі насельніцтва».
— Гэта аптымальны варыянт, як не парушаючы законаў арганізаваць дыялог, дээскалацыю сітуацыі, - мяркуе ён.