Фота Кацярыны Герасімовіч

Фота Кацярыны Герасімовіч

Нязгодныя з вынікамі выбараў і абураныя жорсткасцю сілавікоў работнікі ААТ «Мазырскі НПЗ» напісалі калектыўны ліст на адрас кіраўніцтва завода. Яны патрабуюць іх пачуць і адкрыта абмеркаваць падзеі апошніх тыдняў у краіне. Пад лістом падпісалася амаль 1200 чалавек, піша Tut.by.

Работнікі выступаюць за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай, за правядзенне новых выбараў, асуджаюць гвалт з боку сілавікоў у дачыненні да мірных грамадзянам і патрабуюць сумленнага расследавання ўсіх выпадкаў гвалту з прыцягненнем да адказнасці ўсіх вінаватых.

Таксама рабочыя патрабуюць складання і падачы дэпутацкіх запытаў па фактах затрымання працаўнікоў завода сілавымі структурамі і растлумачыць абгрунтаванасць затрымання актывіста суполкі «Краіна для жыцця», работніка ААТ «Мазырскі НПЗ» Руслана Парфёнава.

Пад зваротам падпісаліся 1186 чалавек.

Падпісанты работнікі акцэнтуюць увагу на тым, што не могуць далучыцца да агульнанацыянальнай забастоўкі, бо не хочуць рызыкаваць эканамічную стабільнасць прадпрыемства. Але яны супраць парушэння правоў і свабод, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Зварот быў складзены такім чынам, каб ўлічыць меркаванне работнікаў па кожным пытанні асобна - пад кожным з пунктаў можна паставіць адказы як «за», так і і «супраць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0