Справы журналістаў TUT.BY Аляксея Суднікава і Надзеі Калінінай, а таксама «КП у Бекларусі!» Мікіты Недаверкава, Марыі Эльяшэвіч і Святаслава Зоркага, затрыманых учора, вяртаюць у Кастрычніцкае РУУС «для ліквідацыі недахопаў». Іх, відаць, саміх пакідаюць у РУУС.
Журналістаў учора затрымалі ля стадыёна «Дынама» для праверкі дакументаў, а пазней склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаваным мітынгу». Ноч яны правялі ў РУУС.
У знак пратэсту супраць незаконных дзеянняў уладаў некаторыя журналісты TUT.BY усю ноч правялі пад Кастрычніцкім РУУС і працягваюць знаходзіцца там дагэтуль.
Таксама, звяртае ўвагу Tut.by, утрыманне ў актавай зале затрыманых не прадугледжана законам: там няма магчымасці ні спаць, ні есці. Калегі з цяжкасцю змаглі перадаць учора цёплыя рэчы і ежу затрыманым, сёння ж супрацоўнікі РУУС ежу для іх не прынялі.