Фота Josvdias Jelinskas, delfi.lt

Фота Josvdias Jelinskas, delfi.lt

Пагрозы Беларусі ўвесці санкцыі для краін Балтыі пазбаўленыя якіх-небудзь падстаў, кажа прэм'ер Саўлюс Сквярняліс, піша delfi.lt.

«Зразумела, гэта справа краіны, калі яны бачаць падставы для прымянення нейкіх санкцый хоць бы ў дачыненні да аднаго літоўскага палітыка або службовай асобы, то гэта іх выбар. Сёння я не бачу ніякіх падставаў для гэтага», — сказаў Сквярняліс у сераду на прэс-канферэнцыі.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у сераду ў Маскве заявіў, што краіна ўжо падрыхтавала санкцыі ў адказ у дачыненні да Літвы, Латвіі і Эстоніі і зацвердзіла «чорны» спіс, асобам з якога будзе забаронены ўезд у Беларусь.

Таксама раней Аляксандр Лукашэнка ў аўторак заявіў, што спадзяецца дамовіцца з Расіяй аб перанакіраванні транзіту беларускіх грузаў з партоў краін Балтыі ў расійскія парты.

Па словах Сквярняліса, да такіх пагроз Літва ставіцца «з усёй сур'ёзнасцю», аднак ён падкрэслівае, што гэта эканамічна не абгрунтаванае рашэнне, якое прычыніць больш шкоды самой Беларусі.

«Нам варта рыхтавацца, шукаць шляхі, каб дыверсіфікаваць рызыкі, звязаныя з такім рашэннем. Я спадзяюся, што нашым суседзям хопіць здаровага сэнсу, каб да ўсяго таго, што там цяпер адбываецца, не прычыняць яшчэ і эканамічныя шкоды сваёй дзяржаве, сваім грамадзянам, свайму народу палітычнымі рашэннямі», — сказаў прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0