У Віцебску каля галоўнага корпуса акадэміі ветэрынарнай медыцыны 2 верасня выстраіўся ланцуг салідарнасці. У ім стаяла каля 30 студэнтаў. Неўзабаве пасля пачатку акцыі маладых людзей разагнала міліцыя. Двух хлопцаў затрымалі, піша Tut.by.

Акцыя пратэсту праходзіла без лозунгаў, плакатаў і сцягоў. Студэнты моўчкі стаялі ўздоўж вуліцы 1-й Даватара каля галоўнага корпуса ветакадэміі.

Міліцыя знаходзілася каля ВДАВМ яшчэ да таго, як студэнты сталі ў ланцуг. Калі яны сталі ўздоўж вуліцы, адзін з супрацоўнікаў паведаміў у мегафон, што гэта «несанкцыянаванае мерапрыемства».

Спачатку міліцыянер хацеў затрымаць хлопца з чэрапам на майцы, але той ухіліўся. Тады забралі маладога чалавека па суседстве ў «ланцугу» — ён у чырвонай байцы.

Праз некалькі хвілін з ланцуга «вырвалі» аднаго хлопца і завялі ў машыну. Студэнты пасля гэтага разышліся.

Побач з ветакадэміяй засталася стаяць група хлопцаў. Міліцыянер зрабіў спробу затрымаць аднаго з іх. Студэнт вырваўся, аднак яго дагналі і забралі ў РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?