3-га верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у цэнтральных і ўсходніх раёнах месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, паведамляе Белгідрамет.
Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +18..+24°С, на паўднёвым усходзе +25..+28°С.
У Мінску месцамі кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%), магчымая навальніца. Тэмпература паветра раніцай +17..+19°С, днём +19..+21°С, увечары +17..+19°С.





