day.gudkov.ru

day.gudkov.ru

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа запатрабаваў неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў і вызваліць усіх затрыманых, уключаючы грамадзяніна Злучаных Штатаў Амерыкі Віталя Шклярава. Пра гэта гаворыцца на сайце Дзярждэпа, піша Tut.by.

Пампеа заявіў, што ЗША ўважліва сочаць за сітуацыяй у Беларусі.

— Беларусы заслугоўваюць права выбіраць сваіх лідараў шляхам сапраўды свабодных і справядлівых выбараў, — адзначыў дзяржсакратар ЗША.

Ён таксама запатрабаваў неадкладнага спынення гвалту ў дачыненні да іх і вызвалення ўсіх несправядліва затрыманых, у тым ліку грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава.

Дзяржсакратар таксама распавёў, што ЗША цесна каардынуюць свае дзеянні з еўрапейскімі партнёрамі і разам разглядаюць сур'ёзныя адрасныя санкцыі ў дачыненні да ўсіх, хто мае дачыненне да парушэнняў правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі.

Віталя Шклярава, нагадаем, затрымалі 29 ліпеня ў Гомелі. Яму прад'яўленае абвінавачванне па частцы 1 артыкула 342 — у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх.

ДзяржСМІ ўвечары 29 ліпеня паказалі «расследаванне» пра тое, што Шкляраў быў кансультантам праекта Ціханоўскага «Краіна для жыцця» і фактычна мабілізаваў пратэсны электарат вакол блогера. Сам Шкляраў неаднаразова заяўляў, што не мае ніякага дачынення да штабу Ціханоўскай і не знаёмы з Сяргеем Ціханоўскім.

Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, яна працуе ў пасольстве ў Кіеве. У Шклярава ў сувязі з гэтым ёсць амерыканскі дыпламатычны пашпарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0