Учора стала вядома пра затрыманне двух тэлевядучых, звольненых за свае выказванні — Дзмітрыя Кахно і Дзяніса Дудзінскага. Жонка Дзяніса, Кацярына Раецкая, апублікавала пост з каментарамі з нагоды таго, што адбылося:
«Мой муж з таварышам правёў ноч «на ператрымцы» на Акрэсціна, мы з Надзяй Кахно з 9:00 раніцы і ўвесь дзень плануем чакаць ля суда Цэнтральнага раёна (папярэдняя інфармацыя!) вестак аб пасяджэнні, каб сачыць за навінамі. Думаю, убачымся там з неабыякавымі калегамі хлопцаў, а таксама нашымі сябрамі.
Я прашу вас не фантазіраваць публічна на тэму дзеянняў, прад'яўленняў і іншых падзей. І не займацца самадзейнасцю.
Вельмі важна, каб вашы выказванні, здзіўленні, заўвагі… адпавядалі простаму прынцыпу — «не нашкодзь». Пабачымся на вуліцы Кірава, і паводзьце там сябе прыстойна. Для важных навін у мяне ёсць тэлефон.
Вы ведаеце гэтых сумленных і разумных людзей, іх прынцыпы, іх стаўленне да жыцця, да людзей, да прафесіі, якой яны прысвяцілі дзясяткі гадоў. Несці радасць, усміхацца, быць побач з гледачамі, гуляць па прыгожых месцах горада, спяваць, фатаграфавацца, распавядаць цікавыя гісторыі, натхняць — гэта нармальная штодзённасць вядучага і артыста. За гэта яны нам падабаюцца.
З нашымі мужчынамі — наша бясконцая любоў! А самі яны — наш гонар і сумленне».