Фота з архіва Віктара Куўшынава
Супраць топ-менеджара PandaDoc Віктара Куўшынава распачатая крымінальная справа па артыкуле 210 КК: крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе «Еўрарадыё» ў сваім тэлеграм-канале.
Пагражае да 12 гадоў.
Куўшынаў быў затрыманы ўчора, у яго прайшоў ператрус, таксама работнікі ДФР прыйшлі ў PandaDoc.
У Мінску, у тым ліку каля сцен ПBТ, прайшло некалькі акцый ў падтрымку PandaDoc.





