Лілія Уласава. Фота: Медыяцыя Еўропа-Азія
Cупраць чальца прэзідыума Каардынацыйнай рады, медыятара Ліліі Уласавай завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 (Сыход ад падаткаў), паведамляе тэлеграм-канал Harbatsevich.
Па справе праходзяць ейны сын Барыс Уласаў (сузаснавальнік турфірмы «Мерлінтур»), а таксама Святлана Нагорная — гендырэктар кампаніі.
Памер «нанесенай шкоды» ≈ 614 тысяч рублёў. Караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.
Каардынацыйная рада як патэнцыйны цэнтр апазіцыі стала галоўным аб'ектам ціску лукашэнкаўцаў у апошнія тыдні.





