Міліцыя затрымала тэлевядучых Дзмітрыя Кахно і Дзяніса Дудзінскага за ўдзел у няўзгодненых мерапрыемствах. Пра гэта паведаміла ТАСС у чацвер прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
«Грамадзяне затрыманыя да разгляду адміністрацыйных спраў у судзе за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», — адзначыла прадстаўніца МУС.
Тэлевядучыя былі затрыманыя 2 верасня і змешчаныя ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.





